Спадчына: Сярэдняя школа № 2 г. Давыд Гарадка
Аўторак, 03 Жнівень 2021 09:35
2021 г. — 60 гадоў з часу ўзвядзення будынка сярэдняй школы № 2 г. Давыд-Гарадка (Столінскі р-н; 1961), дзяржаўнай установы адукацыі
Адразу пасля вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў улады прынялі ўсе меры для арганізацыі школьнага навучання дзяцей. Ужо ў ліпені быў адноўлены аддзел народнай адукацыі Давыд-Гарадоцкага райвыканкама. Па рашэнні Пінскага аблвыканкама ў г. Давыд-Гарадку (цяпер Столінскага раёна Брэсцкай вобласці) 1 верасня 1944 г. была адкрыта пачатковая школа з рускай мовай навучання. Дырэктарам быў назначаны А. І. Галавач.